Францыск Скарына – духоўна-асвецніцкі сімвал Беларусі
«Напісанае застаецца»
З’яўленне перакладаў біблейскіх кніг у славян звязана з перакладчай дзейнасцю св. Кірыла і Мяфодзія ў другой палове IX стагоддзя. Арыгіналамі для іх перакладаў былі Візантыйскія грэчаскія спіскі біблейскіх кніг.
Царкоўнаславянская (стараславянская) мова, на якой выкананы першыя пераклады, распрацавана Кірылам і Мяфодзіем на аснове роднага для іх балгара-македонскага дыялекту. Напрыканцы X стагоддзя спіскі славянскіх перакладаў біблейскіх кніг трапілі з Балгарыі на Русь, і ўжо ў XI стагоддзі ўсходнім славянам былі вядомыя асноўныя паўднёва славянскія біблейскія пераклады.
Біблейскія пераклады, выкананыя ў XIV–XV стагоддзі ў Чэхіі, таксама аказалі ўплыў на лёс біблейскіх кніг у ўсходніх славян. Чэшская Біблія ўзнікла як пераклад з латыні і атрымала шырокае распаўс...




