Адбылося закрыццё Тыдня праваслаўнай кнігі, які праходзіў на Капыльшчыне ў рамках духоўна-асветніцкай праграмы “Сям’я – Яднанне – Айчына”.
У Спаса-Узнясенскім храме г. Капыля раніцай была адслужана Боская Літургія. Пасля па вуліцах райцэнтра вернікі прайшлі Хрэсным ходам да раённага Цэнтра культуры, дзе і праходзілі асноўныя дзействы заключнага дня. У зале сабраліся прадстаўнікі раённай улады, шматлікія прыхаджане, госці свята. Прысутных вітаў благачынны цэркваў Капыльскай акругі протаіерэй Сергій Чарны. Ён адзначыў, што мэта духоўна-асветніцкай праграмы – змяніць тыя негатыўныя наступствы грахоў бездухоўнага жыцця, якія ёсць у нашым грамадстве. “З дапамогай супрацоўнікаў Беларускага Экзархата пры падтрымцы раённага кіраўніцтва мы на працягу тыдня правялі мерапрыемствы, якія былі накіраваны на прафілактыку праблем нарказалежнасці, п’янства, курэння і абортаў. Сустракаліся з дзецьмі, школьнікамі і студэнтамі, гутарылі з імі. І спадзяюся, усё тое, што адбывалася ў рамках тыдня, прынясе добрыя, дастойныя плады”.
Айцец Сергій падзякаваў раённаму кіраўніцтву за садзейнічанне ў правядзенні мерапрыемстваў і ўручыў падзякі выдавецтва Беларускага Экзархата старшыні райвыканкама Анатолю Жданеню, намесніку старшыні райвыканкама Але Раеўскай, начальнікам ад-дзела ідэалагічнай работы Людміле Камковай, аддзела культуры Наталлі Царковай, дырэктарам РЦК Наталлі Рыбак, прафесійна-тэхнічнага каледжа Анатолю Пяткевічу і гімназіі №1 Ірыне Абас.
Завяршылася мерапрыемства канцэртам ансамбля “Благовест”, які падарыў прысутным богаслужэбныя, духоўныя песнапенні, выканаў шэраг жартоўных народных твораў.
20 марта в рамках духовно-просветительской программы «Семья – Единение – Отечество» в г. Копыль стартовала Неделя православной книги. На протяжении шести дней проходила работа в выставки-ярмарки «Радость слова». В школах района был проведен семинар на тему: «Демографическое благополучие: вызовы и угрозы, способы достижения и проекты». В семинаре принимали участие:- Раевская Алла Марксовна, зам. председателя Копыльского райисполкома.
— Иерей Сергий Горный, благочинный церквей Копыльского округа
— Грозов Владимир Всеволодович, председатель правления международного благотворительного фонда «Семья – Единение – Отечество», лауреат премии Президента Республики Беларусь «За духовное возрождение», зам. председателя Общественного совета по нравственности в Беларуси.
— Иерей Дмитрий Гриценко, руководитель направления по защите материнства и семейных ценностей Минской епархии.
— Жигунова Галина Владимировна, акушер-гинеколог, канд. мед. наук,
— Тарасевич Татьяна Степанова, научный сотрудник Центра проблем развития образования Белгосуниверситета
В рамках семинара прошла выставка «Защита материнства и семейных ценностей». В школах района был показан спектакль «Черное пальто».
Александр Овчаров/Сяргей ЛАЗОЎСКІ