Среда, 6 ноября
Shadow

Дыпламат, палітык, манах — Вялікі Князь Войшалк

Звяртаючыся да сваіх продкаў, беларус адчувае, што падмурак нашага існавання, нашай самабытнасці, цэльнасці, годнасці, хрысціянства,  свядомасьці, ідэнтычнасьці быў грунтоўна закладзены асобамі, мэтай якіх заўсёды было жаданне,  каб іх прызнавалі за чалавека, за асобу, за роўнага. Для іх было важна адчуванне «адкуль ён і дзе яго дом»

Станаўленне

Войшалк – старэйшы сын першага вялікага князя літоўскага Міндоўга і ягонай першай жонкі Марты.

.Год нараджэння не вядомы.Прайшоў духоўны шлях ад язычніка-князя да хрысціянскага  манаха .

Войшалк пачынаў жыццёвую кар’еру як сярднявечны князь, атрымаўшы тагачаснае выхавнне – рыцара і вайсковага кіраўніка.

Упершыню ўзгадваецца ў гісторыі ў 1252 годзе,  як удзельнік ваеннага паходу.

Тады Войшалк кіраваў адной з вайсковых аперацый ліцвінскіх войскаў супраць Галіцка-Валынскага княства.

Гэта вайна зацягнулася і праз 2 гады па даручэнню бацькі Войшалк ад імя Навагародчыны выканаў важную дыпламатычную місію – дабіўся пагаднення аб прымірэнні з Галіцка-Валынскай дзяржавай і нават дапамогі ад іх на нейкі час. Гарантыяй гэтага быў шлюб  дачкі Міндоўга і сына Данілы Галіцкага Шварна”.

 Літва аддзялялася ад Навагародку, у ёй заставаўся княжыць Міндоўг, а Навагародак  перайшоў Галіцка-Валынскаму княству, дзе на княжацкі пасад заняў  сын Данілы Галіцкага Раман.

Гэтыя факты сведчаць аб тым, што Войшалк быў і дыпламатам, і другой асобай па стытусу пасля бацькі.

Звяртання да Бога

У гэты ж час падчас мірных перамоваў Войшалк аб’явіў , што адыходзіць ад свецкага жыцця і прымае манаства.

Трэба адзначыць, што да той пары Войшалк з’яўляючыся язычнікам і будучы ваяром зрабіў шмат нядобрага і жорсткага ў адносінах да людзей.

Яго зварот да Бога быў раптоўным, бо  “ ..увайшоў  страх божы ў яго сэрца”.

Хрышчэнне Войшалка адбылося прыблізна у канцы 40-х – пачатку 50-х гадоў.

У 1254 годзе Войшалк накіраваўся ў Карпаты да знакамітага  манаха Рыгора.

У манастыры ён пражыў тры гады,  аддаючыся   выключна служэнню Богу.

Праз  тры гады пражывання ў   гэтай абіцелі  Войшалк адправіўся  на Афон — «в Святую Гору», але  не дайшоў  па прычыне «мятежа, который был тогда в тех землях», і вярнуўся  ў Навагародак, дзе і «учинил себе монастырь на реке на Немне между Литвою и Новым Городком».

Прайшоў нейкі час, падзеі імкліва развіваліся.

Ваяр

У 1263 годзе  быў забіты  літоўскі  князь  Міндоўг. Сярод забойцаў быў і  князь жмойтский Тройнята  племяннік Міндўвга Ён і стаў панаваць..

Смерць бацькі  выклікала  вяртанне  Войшалка зноў у якасці  князя-палітыка.

Войшалк быў адзіным законным прэтэндэнтам  на прыстол Вялікага княства Літоўскага. У хуткім часе  верныя людзі Міндоўга забіваюць самаго Трайняту і далучаюцца да Войшалка.

У  ВКЛ наступіла  безуладдзе.

 Князі  літоўскія і жамойскія, забыўшыліся  аб  распрах,  пачалі ў Ноўгарадзе  «радить», каго пасадзіць  вяелікім  князем. Першым  называлася  імя Войшалка. Але  Войшалк у  Пінску размаўляў  толькі  з Господам. Тады  сталі называць имёны сыноў  Данілы Галіцкага — Льва, Рамана іШварна. Літоўцы настойвалі на Войшалку, этнічным  літоўцы.

 Знатныя паслы прыйшлі да Войшалка са словамі : «Если не учиниш того на прозбу нашу, то и гвалтом озмем тя на панство». Гвалтам — значыці  сілай. .

І Войшалк  пакідае манастыр каб заняцца выратаваннем дзяржавы.

Ён накіраваў пасольства да магістра лівонскіх рыцараў каб тыя як хрысціяне дапамаглі  ў супрацістаянні супраць паганца Траняты.У выніку тактычных хадоў Войшалку ўдалося нейтралізаваць жамойтаў Траняты

Пасля забойства  самаго Траняты, Войшалк у 1264 г. з пінскім войскам вярнуўся ў Навагародак, дзе злучыўся з дружынамі новагародскіх баяраў і пайшоў ўсталёўваць сваю ўладу ў Літоўскай зямлі

.І Літва прыхільна сустрэла свайго “господичича”.

 Аднак гэта было толькі ў Літве Міндоўга, г.зн. у левабярэжнай Літве.   Бо калі Войшалк стаў княжыць  “ва ўсёй зямлі Літоўскай”, то феадалы Літвы пачалі супраціўляцца яму. І тады Войшалк “поча вороги свае избивати, изби их бесчисленое множество, а другие избегошося комо кто видя”.

У сваёй барацьбе Войшалк атрымаў падтрымку з боку Галіцка-валынскай дзяржавы.

 Такім чынам, утварэнне новай дзяржавы Вялікага Княства Літоўскага пачыналася не з заваявання Літвой Чорнай Русі, а наадварот, з заваявання Навагародкам Літвы, затым Нальшчанаў, Дзяволты, мабыць і Жамойціі.

Такое заваяванне, вынішчэнне і выгнанне тутэйшых феадалаў было ў інтарэсах навагародскіх феадалаў, што характарызуе новую дзяржаву як беларускую.

Нездарма ж далейшае збліжэнне беларускіх земляў у працэсе станаўлення Вялікага Княства Літоўскага пануючае месца заняла беларуская культура, а дзяржаўнай мовай стала беларуская.

Уладу Войшалка прызналі Полацк з Віцебскам, пра што сведчыць грамата полацкага князя Ізяслава (каля 1267 г.)

Аб’яднанне Войшалкам вакол  Навагародку земляў Літвы, Нальшчанаў, Дзяволты, а таксама саюз з Пінскам і Полацкам сталі пачаткам утварэння Вялікага Княства Літоўскага, а яго гербам – вершнік на белым кані з мечам у руцэ.

Сам жа  Войшалк і ў  даленейшым трымаў  сябе  «набожне в законе чернцем, бо завше (всегда) на княжих сукнях светлодорогих, на голове зверху клобук чорный носил».

Але пачаткова ВКЛ  было  залежна палітычна ад  Галіцка-Валынскага княства.

У Вялікім Княстве Літоўскім узнік першы у гісторыі дуумвірат – там адачасова гаспадарылі два князі : Войшалк Міндаўгавіч, з мясцовай дынастыі і адзін з Галіцка-Валынскіх князёў Шварн Данілавіч.

Манаства

У 1267 г. дабрахвотна ў зеніце славы і моцы .Войшалк  нечакана для ўсіх пакінуў уладу Шварну і зноў пайшоў у манастыр на Валыні, кажучы “ я шмат саграшыў перд Богам і людзьмі  ….”.Войшалк пераадолеў інстыкт улады, узняўся над ім, што сведчыць аб пакутнай духоўнай яго працай над сабой.

Смерць

Існуюць две версіі гібелі Войшалка.

Паводле Епацьеўскага летапісу, Войшалк, у 1267 г жадаючы ахрысціць язычніцкую Літву, зноў вярнуўся ў манастыр на Валыні. Ён накіраваўся ў Палоненскі манастыр, каб там набраць манахаў, а вялікакняжацкую ўладу перадаў свайму швагру Шварну – сыну князя Данілы Галіцкага. Другі  ж з братоў – Леў Данілавіч заманіў да сябе ў госці Войшалка і стаў патрабаваць перадачы яму вялікакняжацкай пасады. У п’яным шаленстве ён выхапіў шаблю дый забіў  Войшалка.

Іншую версію забойства падае “Хроніка Літоўская і Жамойцкая”. Паводле хронікі, пасля смерці Данілы ягоныя сыны мечам пачалі дзяліць яго спадчыну. Леў захапіў Шварнаў удзел – Драгічынскую зямлю. Войшалк вырашыў заступіцца за свайго швагра і нанесці ўдар па Галіцка-Валынскаму княству. Ён заняў Драгічынскую і Берасцейскую землі, затым рушыў на сталіцу Валыні Уладзімір. Леў запрасіў міру і заманіў на перамовы Войшалка, абяцаючы яму “безпеченство”. Войшалк паверыў клятве. У манастыры св. Міхайлы п’яны князь Леў Данілавіч шабляй рассек галаву Войшалка. Гэта адбылося   18-27 красавіка 1267 г.

На кароткі час вялікадзяржаўная ўлада перайшла да Шварна, які рашуча абараняў  новую дзяржаву ад галіцка-валынскіх заваёўнікаў. У бітве на р. Ясельда навагародскае войска ўшчэнт разграміла галіцка-валынскае. Шварн пераможцам уехаў у Пінск і Тураў. Закладзены Войшалкам падмурак аказаўся трывалым.

Пахаваны Войшалк у манастырскай царкве святога Міхаіла ва Уладзіміры.

Бібліяграфія

Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды. — Мн., 1990. — 366 с.:

Краўцэвіч А. К. Войшалк (1264—1267 г.). Інтэлігент на троне. Pawet.net

Огицкий, Д. П. Богословские труды. М., 1983. № 24. С. 171—196.

spadchyna.net/index.ph.

                                          Аляксандр А. Сакалоўскі

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *