Нябесная заступніца беларускай зямлі
Святую веру продкаў, свой род, культуру і Айчыну шануй і беражы! Анатоль Статкевіч-Чабаганаў.
Штогод 5 чэрвеня праваслаўная царква ўшаноўвае памяць святой Еўфрасінні, ігуменні Полацкай, першай усходнеславянскай жанчыны, кананізаванай Рускай Праваслаўнай Царквой (1547), апякункі нашай зямлі і асветніцы беларускага народа.
Еўфрасіння Полацкая (свецкае імя Прадслава) нарадзілася не пазней за 1104 год у сям’і Святаслава-Георгія, малодшага з сямі сыноў князя Усяслава Брачыславіча, і княгіні Сафіі, дачкі Уладзіміра Манамаха. Гэты княжацкі род бярэ пачатак ад Ізяслава, сына Уладзіміра Вялікага (Хрысціцеля) і яго жонкі-выгнанніцы Рагнеды (Гарыславы). Сын Ізяслава, князь-чарадзей Усяслаў Брачыславіч, – дзед Прадславы. Яго ўнучка была старэйшай і доўгачаканай дачкой у сям’і, з дзяцінства была на...




