Роля састарэлых бацькоў у сямейным укладзе беларусаў
Раней у беларусаў даволі часта сустракаліся вялікія сем’і, у якіх пад адным дахам ужываліся тры і больш пакаленняў: дзед з бабаю, бацька з маці, два браты з жонкамі і кагалам дзяцей, незамужняя сястра ці бабыль-брат, ды яшчэ мог жыць у сям’і прыблудны зусім чужы дзед-жабрак. Жылі, мірыліся паміж сабой. А што было рабіць? Выйсця іншага не было. Аддзяляцца ад бацькоў (хоць і хацелася) часта па сацыяльных прычынах не выпадала, працаваць разам было весялей і спарней, а самае галоўнае – маральныя ўстоі народа былі такія, што старых трэба паважаць і берагчы, незамужнюю сястру з дому не выкінеш (ды і ніхто не збіраўся нікога выганяць). Казалі: “Лішні чалавек у сям’і – не згуба. Сям’я гушчу любіць”[1.3]. Калі нельга было па-іншаму жыць, то выпадала мірна суіснаваць і кожнаму падпарадкоўвацца волі ...




