ПАСЛАННЕ ДА РАЖДЖАСТВА ХРЫСТОВАГА МІТРАПАЛІТА ФІЛАРЭТА, ГАНАРОВАГА ПАТРЫЯРШАГА ЭКЗАРХА ЎСЯЕ БЕЛАРУСІ
Узлюбленыя архіпастыры, пастыры, манахі і ўсе верныя дзеці Беларускай Праваслаўнай Царквы!
Хрыстос нарадзіўся! — Бог уцялесніўся!
Вітаю вас гэтым святочным воклічам, у якім мы выказваем нашу радасць сустрэчы з Богам і надзею на перамяненне ўсяго нашага жыцця ў Хрысце!
Бог — гэта любоў (1 Ін. 4: 16). Магчыма, гэта самыя каштоўныя словы Святога Евангелля. Праз іх мы пазнаём пра адносіны Бога Айца, Сына і Святога Духа, а таксама і пра тое, што гэтая спрадвечная любоў неабыякавая да нас, людзей, якія жывуць на зямлі.
Кожны з нас укладае ў паняцце «любоў» свой сэнс. Ёсць сярод нас і тыя, каго жыццёвыя абставіны паставілі на мяжу расчаравання ў гэтым высокім пачуцці.
Але вось сёння ў яслях перад намі ляжыць Богадзіця Хрыстос. Услед за евангелістам Іаанам нашы здзіўленыя сэрцы шэпчуць: І Сл...