Пятница, 26 апреля
Shadow

Зняволеные таксама плачуць ,або Інтэрв’ю з турэмным святаром

Аляксандр (імя зменена па этычных меркаваннях) трапіу у турму праз гарэлку. Як гэта нярэдка здараецца, пасля працяглай папойкі нешта не падзялілі з сабутэльнікам. За мацюкамі і кулакамі у ход пайшоу нож… Год таму ужо 50-гадовы мужчына выйшау на волю. Аднавяскоуцы дзівяцца: быццам бы падмянілі чалавека! Калі раней піу не прасыхаючы, то зараз і кроплі у рот не бярэ. Уладкавауся на працу, наведвае царкву.
Няужо турма можа так кардынальна змяніць чалавека?.. Адказ на гэта і іншыя пытанні шукаем разам з настаяцелем храма Святой Жываначальнай Троіцы у Барысаве Георгіем ЦЮХЛОВЫМ, бацькам 8 дзяцей. Айцец Георгій служыць турэмным святаром ужо 14 гадоу.
У 1998 указам Мітрапаліта Філарэта быу прызначаны на гэтую пасаду пры СІЗА №8 у Жодзіне. З 2010 года ён — духоунік папраучай калоніі строгага рэжыму №14 у Навасадах.
— Айцец Георгій, раскажыце, калі ласка, як вы сталі турэмным святаром?
— Старэйшы турэмны святар айцец Аляксей Шынкевіч 14 гадоу таму з’язджау у Канаду на паслухмянства. Менавіта ён мне і прапанавау працаваць у СІЗА №8 замест сябе.
— І вы адразу згадзіліся?
— Так, вы ведаеце, не супраціуляуся. Неяк у мяне з самага пачатку не было асуджэння да зняволеных. Я бачу у іх у першую чаргу людзей, якія недзе спатыкнуліся: некаму па- шанцавала больш, некаму — менш. Таму кантактаваць з імі мне лёгка.

— А як зняволеныя да вас ставяцца? Не лічаць пасобнікам турэмных ахоунікау, якога прыставілі, каб выведаць у іх нейкую інфармацыю?
— Спачатку яны правяралі, ці можна мне давяраць: злівалі «дэзу» і чакалі, усплыве яна дзе ці не. Ацэньвалі, на што я магу згадзіцца. Быу перыяд, калі наогул ніхто не запісвауся на сустрэчу. Я быу ім нецікавы у плане таго, каб нешта перадаць і прынесці.
— А што прасілі перадаць?
— Адзін прасіу перадаць ліст жонцы, другі — патэлефанаваць сябру і сказаць, што «у яго усё нармальна». Хто ж ведае, можа, гэта у іх кодавая фраза такая. Мяне своечасова папярэдзілі, што гэтага рабіць нельга. Таму ветліва адмауляу. Раз, другі, трэці… І асуджаныя зразумелі, што праз мяне такія рэчы не пройдуць.
— З якімі просьбамі яшчэ звярталіся?
— Здаралася, што чалавек запісвауся на гутарку са мной. Прыходзіу і казау: «Бацюшка, можна, мы памаучым?». Я займауся сваімі справамі, а ён сядзеу і маучау. Так ён ад- пачывау. Бо, разумееце, у турме ж практычна нерэальна пабыць аднаму. Там, у чатырох сценах, кожны сам за сябе, нікому нельга давяраць. Таму некаторыя вырываюцца з ка- меры, дзе немагчыма быць шчырымі, каб проста памаучаць. Большасць — каб пагаварыць па душах.
— Пра што вы з імі размауляеце?
— Мы размауляем пра што заугодна: пра Бога, жанчын, дзяцей, пра тое, што адбываецца у свеце…
«Больш шчырай споведзі, чым у турме, я не чуу за усе свае 15 гадоу служэння»
— Айцец Георгій, ці шмат вернікау у вашым турэмным прыходзе?
— Сёння гэта каля 80 чалавек.
— А колькі усяго асуджаных у Навасадах?
— Больш за тры тысячы.
— Якія яны, асуджаныя вернікі? Чым адрозніваюцца ад звычайных прыхаджан?
— Шчырасцю. Больш шчырай споведзі, чым у турме, я не чуу за усе свае 15 гадоу служэння. Яны сапрауды шкадуюць і каюцца, што зламалі лёс сабе, сваім блізкім, бацькам, жонкам, дзецям. Я веру у пакаянне. Няма грахоу, якія Бог не мог бы дараваць. Ёсць людзі, якія не хочуць пакаяцца.
— Як зняволеныя ставяцца да веруючых сукамернікау?
— Па-рознаму. Некаторыя лічаць, што яны нейкую выгаду для сябе знайшлі у царкве. Я не ведаю. Магчыма, гэта і так. Але я упэунены, што менавіта такім чынам людзі, далёкія ад веры, прыходзяць да Хрыста. Памятаеце, калі Хрыстос заклікау апосталау да служэння, ён сказау: «З гэтага часу вас зраблю лауцамі чалавекау». Я лічу, што ёсць сеці д’ябальскія. А ёсць сеці, якія расстауляе Хрыстос. І у іх спачатку, магчыма і несвядома, чалавек трапляе. А пасля разумее, што выйсці з іх ён ужо не хоча.
— А можа, варта, каб пазбегнуць канфліктау, вернікау утрымліваць у адной камеры?
— У мяне быу такі досвед у атрадзе пажыццёвага заключэння. Па просьбе прыхаджан хадайнічау, каб у якасці эксперыменту вернікау засялілі у адну камеру. Адмініст- рацыя пайшла насустрач. Спачатку усё было добра: яны разам маліліся, хадзілі на богаслужэнні. Але недзе праз год пачаліся канфлікты, з’явіліся прэтэнзіі у бытавым плане. Іх рассялілі. Хоць я і у гэтым бачу промысел Божы. Яны ж не перасталі быць веруючымі людзьмі. А іншыя бачылі, як яны моляцца, і таксама пачалі прыходзіць спавядацца.
— Скажыце, а пажыццёва зняволеныя часцей за іншых звяртаюцца да Бога?
— Не, са 120 чалавек у жодзінскай турме у 2010 годзе са мной кантактавалі 10 чалавек. Яны знайшлі у сабе сілы, каб прызнацца у сваіх грахах. Прыкладна такая ж сітуацыя і у звычайным жыцці. У царкву ходзіць недзе 1 % ад агульнай колькасці людзей.
— А спавядаць прыгавораных да смяротнага пакарання не даводзілася?
— Не. Нават не ведаю, пра што я б з такім чалавекам гаварыу…
— Што б вы параілі адзінокім жанчынам, якія адважваюцца на працяглую перапіску з незнаёмцам, які сядзіць у турме?
— Я б рэкамендавау да такой перапіскі ставіцца вельмі асцярожна. Не заключаць шлюб паспешліва, тым больш пакуль чалавек у турме. Трэба абавязкова дачакацца, калі ён выйдзе, калі ён праявіць сябе. Таму што лісты
— гэта адно, трэба усё ж такі глядзець у вочы чалавеку.
— Бо можна напісаць што заугодна…
— Вядома, яны такія дыфірамбы пішуць, што заслухаешся. Каб выглядаць у лепшым святле, у напісанні удзельнічаюць усёй камерай. У аднаго почырк прыгожы — ён піша, другі — літаратар па жыцці, вершы складае. Таму тут давярацца толькі лістам — гэта абсурд. Я таксама, калі шчыра прызнацца, супраць спатканняу, асабліва супраць працяг- лых. Бо яны, як правіла, падразумяваюць сэксуальнае жыццё. Я такіх жанчын не тое каб не разумею. Пэуна, у іх ёсць на гэта прычына. Але гэта несур’ёзна.
— А ці даводзілася вам вянчаць зняволеных?
— Двойчы. Вянчау людзей, якія да гэтага жылі у шлюбе не адзін год. У абодвух выпадках жанчыны для таго, каб падтрымаць свайіх мужчын, які аступіуся, вырашалі павянчацца. Таі нства праходзіла у малітоуным пакоі, вянцы трымалі афіцэры.
— Што вы параіце тым людзям, якія чакаюць сваіх родных з турмы?
— Не падаць духам і маліцца. Бачыць нават у гэтым няшчасці промысел Божы аб чалавеку, каб яго выправіць. Трэба жыць. І царква будзе суцяшэннем для жанчыны, якая чакае свайго мужа. У дачыненні да яго трэба быць шчырай. Не трэба гуляць у кошкі-мышкі. Атрымліваецца сабраць пасылку—сабралі. Не атрымліваецца — трэба так і напісаць. А то многія зняволеныя прызвычаіліся, што ім бацькі дасылаюць брытву фірмы Сіііеііе, самую лепшую зубную пасту — думаюць, што ім там, на волі, усё так проста дастаецца.
«Зняволеныя успрымалі мяне як Дзядулю Мароза, у якога поуныя кішэні грошай»
— Айцец Георгій, вам пастаянна даводзіцца слухаць гісторыі пра жорсткія забойствы… Няужо ніколі не было жадання адмовіцца ад турэмнага служэння? У дэпрэсію не упадалі?
— Не. Менавіта з-за гэтага не. Быу напачатку невялікі перыяд дэпрэсіі, калі асобныя асуджаныя спрабавалі мной маніпуляваць. Прыходзілі і казалі: «Я, вядома, разумею, што у цябе там сям’я. Але ж Біблія вучыць дапамагаць бліжняму свайму. Збяры мне перадачу». Прыводзілі мне цытаты са Свяшчэннага пісання, і я не ведау, што сказаць. Больш вопытныя турэмныя святары мяне падтрымалі. Сказалі, што я нікому нічога не абавязаны. Хрыстос казау: «Калі я магу, я гэта раблю». Я і цяпер нікога не адштурхваю, але даю зразумець, што магу падтрымаць толькі духоуна.
— Вы хочаце сказаць, што асобныя зняволеныя успрымалі вас як Дзядулю Мароза, у якога поуныя кішэні грошай?
— Можна сказаць і так. Я, дарэчы, у святы і быу Дзядулем Марозам. На Раство у кожную камеру прыносіу цукеркі ці халву. «На гэтыя цукеркі адкладалі грошы веруючыя бабулькі са сваіх пенсій, і сёння пра вас не забылі, моляцца аб вас». Не толькі жанчыны, а нават мужчыны прымалі пачастунак са слязамі на вачах.
— Чым кожны з нас можа дапамагчы зняволеным?
— Калі некаму цікава такое сацыяльнае служэнне, можна падысці да святара і пацікавіцца, што патрэбна. Бо у зонах сапрауды ёсць людзі, у якіх няма сям’і ці ад якіх адмовіліся сваякі. Яны не атрымліваюць перадач. І ім патрэбна самае элементарнае: бялізна ды прадметы асабістай гігіены.
— Заключаныя трапілі у турму не па сваёй волі, у адрозненне ад наглядальнікау і іншых турэмных супрацоунікау, якім таксама патрэбна духоуная падтрымка. Як вы мяркуеце?
— Безумоуна, турэмны святар прызваны кантактаваць не толькі з заключанымі, але і з людзьмі, якія там працуюць. І апошнім духоуная падтрымка патрэбна не менш. Так, ім нярэдка даводзіцца чуць пагрозы расправы над сям’ёй. Гэта псіхалагічна вельмі няпростая служба. Тут патрэбна вытрымка, пачуццё гумару. Гэта павінен быць вельмі ураунава- жаны чалавек.
— А як вы лічыце, ці трэба святару, які плануе працаваць у турме, спецыяльная падрыхтоука?
— Безумоуна, трэба праслухаць курс турэмнага служэння. Прауда, у семінарыях пакуль такога курсу няма. Выключэнне — духоуная семінарыя, якая нядауна адкрылася у Віцебску. Там будуць рыхтаваць пастарау менавіта для работы у турмах. Таксама, калі б была мая воля, паставіу бы святара у турму асобным прыходам, як гэта зроблена у Аршанскай турме. Бо калі у святара, акрамя турэмнага прыхода, у падначаленні вясковы альбо гарадскі, часу для зносін з заключанымі вельмі мала.
Там лічаць, што багатых рабаваць можна»
— «Не крадзі!» — вучыць Біблія. Зняволеныя ж, якія сядзяць за крадзеж, пэуна, неяк па-іншаму інтэрпрэтуюць гэты запавет?
— Сапрауды, у турме ёсць свае законы, свае паняцці. Так, напрыклад, там вельмі праследуецца так званае «крысятніцтва». Гэта калі я краду нешта — ручку, гадзіннік, лісток… — у суседа па камеры. У той жа час яны лічаць нармальным скрасці нешта у багатага «дзядзі» недзе на волі. Вось такое «робін- гудаускае» паняцце. Бедных рабаваць нельга, а багатых — можна.
— Ваша задача — змяніць гэтыя паняцці?
— Я спадзяюся, што гэта адбудзецца. Хоць не стаулю перад сабой такой мэты, бо у іншым выпадку я б ужо дауно сышоу з гэтага служэння, расчаравауся б. Бо чалавек ёсць чалавек. Ён сёння кажа «так», а заутра — «не». Сёння яму гэта выгадна, таму ён гэта робіць. Заутра стане нявыгадна, будзе рабіць па-іншаму. Я жыву сённяшнім днём. Зняволены сёння пакаяуся, быу шчырым — і для мяне гэтага дастаткова. Безумоуна, радуюся, калі чалавек, з якім я кантактавау у турме, выйшау на волю і жыве нармальным жыццём. Ёсць, дзякуй Богу, і такія прыклады.
— А ад чаго залежыць — стане чалавек на праведны шлях ці не?
— Я цвёрда упэунены, што той, хто хоча выправіцца, зробіць гэта. Прауда, ёсць адно «але». Чалавек выходзіць на волю і сутыкаецца з тым, што грамадства яго не прымае. Участковы ледзь толькі што-небудзь здарыцца, пачынае яго тузаць. Уявіце, калі чалавек ні у чым не вінаваты, а яго перад суседзямі, жонкай зноу выстауляюць злачынцам, забіраюць у міліцыю. Не кожная псіхіка гэта вытрымае. Таму пакуль грамадства не навучыцца цаніць у гэтых людзях людзей, ставіцца да іх уважліва, дагэтуль турмы будуць актуальныя. Таксама вельмі б хацелася, каб служачыя калоніі, афіцэры паказвалі зняволеным толькі станоучы прыклад, размаулялі з імі без матау, што там лічыцца нормай.
— Айцец Георгій, а што вам асабіста дала служба турэмнага святара у духоуным плане?
— Бачыць у чалавеку чалавека, нягледзя- чы на тое, што ён зрабіу, за што асуджаны.

«Звязда» Надзея ДРЫЛА
Фота з архіва Свята-Васкрасенскага кафедральнага сабора у Барысаве

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *