Пятница, 26 апреля
Shadow

“Святло душы” прапануе сустрэчу с супрацоўнікамі барысаўскай бібліятэкі імя Каладзеева

Сярод энтузіястаў праваслаўнай асветы часта даводзіца чуть пра багаты вопыт і цікавыя формы работы Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.

Пачнем з таго, что яна носіць імя Івана Хрысанфавіча Каладзеева — руплівага гаспадара, які заснаваў у Барысаве фабрыку запалак “Беразіна”, папяровую вытворчасць, адкрыў першую ў павеце тэлефонную станцыю, быў міравым суддзёй і актыўным земскім дзеячам. Акрамя гэтага, ён цікавіўся ўсім, што тычылася напалеонаўскіх войнаў. Не шкадуючы грошай для папаўнення сваіх рарытэтаў, вандраваў па усёй Еўропе. Яго бібліятэка налічвала звыш 15 тысяч кніг на 11 мовах. Акрамя таго, часопісы, альманахі, дзённікі, карты, газеты, у тым ліку тыя, што выходзілі ў занятым напалеонаўскімі войскамі Мінску. Калекцыя яго рарытэтаў была адкрытай для ўсіх, туды нават арганізоўваліся экскурсіі. Фактычна дом Каладзеева стаў першым у Барысаве музеем. Напярэдадні Першай сусветнай вайны Іван Хрысанфавіч памёр, і яго калекцыя і бібліятэка трапілі ў Маскву. Пасля рэвалюцыі, па запатрабаванні беларускага ўрада, частка яе вярнулася, але была страчана падчас вайны.

Супрацоўнікі Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі ганарацца свамім слаўным земляком і папярэднікам, таму кожны год тут праводзяць міжнародныя Каладзееўскія чытанні. Але сваю гісторыю барысаўская бібліятэка адлічвае ад невялікай хаткі-чытальні, заснаванай ў 1919 годзе. Даваенны кнігазбор, які налічваў больш за 18 тысяч асобнікаў, быў разрабаваны падчас ваеннага ліхалецця за выключэннем тых кніг, якія выратавалі барысаўчане. З 1945 года пачаўся доўгі і няпросты шлях па аднаўленні бібліятэчнага фонда, мянялася і месца прапіскі, але цяпер галоўная бібліятэка Барысава знаходіцца ў самым сэрцы старога горада, на яго цэнтральнай плошчы. Сюды няспынна цячэ людская плынь: за цікавай кніжкай, на выставы у мастацкую галерэю, у залу беларусістыкі і краязнаўства, у Цэнтр прававой інфармацыі, у той асяродак сяброўства і духоўнага ўзбагачэння, які даюць клубы, што працуюць пры духоўна-асветніцкім цэнтры. 

Пра гэту шматгранную працу працу раскажуць супрацоўнікі Духоўна-асветніцкага цэнтра Алена Трусава і Святлана Ярцава.

Слухайце праграму “Святло душы” 5 кастрычніка ў 8.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.

Паўтор у той жа дзень ў 21.30 на канале “Культура”.
Пресс-служба епископа Борисовского Вениаминаsobor.by/

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *