
СВЯЦІЦЕЛЬ КІРЫЛ, ЕПІСКАП ТУРАЎСКІ
“Я не жнец, а збіраю калоссе…”: свяціцель Кірыла, епіскап Тураўскі
Святую веру продкаў, свой род, культуру і Айчыну шануй і беражы! Анатоль Статкевіч-Чабаганаў.
11 мая – дзень памяці беларускага свяціцеля Кірылы, епіскапа Тураўскага. Праваслаўны багаслоў і асветнік XII стагоддзя ўвайшоў у гісторыю як самаадданы прапаведнік Божага слова, уладальнік глыбокіх царкоўных ведаў, пісьменнік і філосаф.
Асветнік Кірыла нарадзіўся прыкладна ў 1130 годзе ў старажытным Тураве, у сталіцы аднайменнага княства (цяпер горад у Гомельскай вобласці). У той час Тураў быў культурным і рэлігійным цэнтрам, дзе панавалі перадавыя ідэі духоўнай думкі.
Бацькі Кірылы былі забяспечанымі людзьмі, аднак хлопчык з дзяцінства не выяўляў цікавасці да матэрыяльных выгод. Наадварот, імкнуўся да духоўнага, шмат чытаў цар...