Пятница, 19 апреля
Shadow

Пост – як ахвяра-падзяка

«Если же за пищу огорчается брат твой, то ты уже не по любви поступаешь. Не губи твоею пищею того, за кого Христос умер, … худо человеку, который ест на соблазн. Лучше не есть мяса, не пить вина и не делать ничего такого, отчего брат твой претыкается, или соблазняется, или изнемогает» (Рим, 14, 15, 20-21).

Аб сутнасьці посту казалі і будуць казаць і багасловы, і сьвятары, і вернікі, і наогул шмат хто. Але як казаў Зьмітрок Бядуля адносна шчасця, што “ яно (шчасьце) ня мае сваёй асобнай меркі для ўсіх людзей на сьвеце, але кожны мае сваю асобную мерку да шчасьця і свой асобны погляд на самое шчасьце», так і магчымасьці посту шматгранныя : тут і духоўнае ачышчэньне і збавеньне ад грахоўных думак, і пакаяньне, і яднаньне з Богам, і магчымасць ацаніць свае ўчынкі, і устрыманьне ад усяго цялеснага і грахоўнага , і выхаваньне духу, і выпрабаваньне волі, і добрыя справы, і малітвы, і наведваньне царквы, і шмат чаго яшчэ духоўна карыснага.

Пост — гэта добраахвотнае аскетычнае дзеяньне ў славу Божую, якое ўключае ў сябе:

— устрыманьне ад сытнай і смачнай ежы (славянскае слова «пост» паказвае на стан пустога страўніка), а таксама забаў;

— асабліва дбайную праверку душы і выпраўленьне яе;

— прымус сябе на добрыя справы, малітву, чытаньне і разважаньне аб духоўных рэчах.

Вялікі пост быў уведзены дзеля таго, каб людзі не забываліся пра Хрыстовы пакуты і сьмерць Госпада на крыжы.

Кажучы пра пост, перш-наперш трэба думаць пра духоўны сэнс посту, пра тое, што пост – гэта наша ахвяра Богу, якой мы аддаём дзесяціну дзён свайго жыцьцёвага году.

Таму пост як ахвяра Богу, як час духоўны, менавіта і патрэбны нам для роздумаў пра наша жыцьцё, пра тое, навошта мы прыйшлі ў гэты сьвет і ці правільна мы жывём. Гэта час, калі мы абмяжоўваем сябе ў задавальненьнях, забавах і ежы

Прызначэньне посту – устрыманьне. Устрыманьне ня толькі ў ежы, але і у імкненьнях, разважаньнях і дзейнасьці

Пост мае две састаўныя цялесную і духоўнаю.

Калі цялесны пост наўпрост тычыца абмежаваньняў звязанных з патрэбамі цела, то духоўны пост – звызаны з патрэбамі душы.

У сутнасьці і першы і другі тып посту зводзіцца да аднаго і таго ж: дапамагчы чалавеку вярнуць яго вольнасць волі, магчымасць самакіраваньня, без чаго няма паўнавартаснай асобы.

Зразумела, што найбольш вядомая форма посту. пост цялесны. Цялесны пост зьвязаны найчасьцей з абмежаваньнем у ежы

Выключэньне са спажывання прадуктаў жывёльнага паходжання ў хрысьціян мае некалькі матывацый:

1) змаганьне з няўмернасьцю у ежы ці піцьці, як адным з галоўных грахоў. Такая матывацыя посту азначае жаданьне чалавека з дапамогай Божай ласкі так мабілізаваць сілу ўласнай волі, каб апанаваць дадзеную сьхільнасць да граху.

2) адзначэньне Хрыстовых пакутаў, яднаньне з пакутуючым Хрыстом, як форма ахвяры за свае асабістыя грахі, што перад абліччам міласэрнага Бога пацвярджае (на справе) гатоўнасьць дадзенай асобы зьмяніць сваё жыцьцё на лепшае.

Сёньня вельмі часта вернікі пост зводзяць да больш або менш строгай дыеты. І неяк выпускаецца з-пад увагі, што пост — гэта, найперш, нейкае дзеяньне, нейкі духоўна-маральны ўздым, рух угору.

Магчыма, гэта абумоўлена тым, што мы карыстаемся манаскім статутам. Розныя раздзелы яго рэгламентуюць розныя бакі жыцьця манаха : колькі часу манах павінен праводзіць у малітве, колькі — у чытаньні духоўнай літаратуры, якія богаслужэнні павінен наведваць.Але ж, для нас, міран, выканаць гэта ніколі не ўяўлялася магчымым. Ды гэта пэўна і не трэба.

Цялесны пост можа выражацца ня толькі ў форме абмежаваньня ў ежы, але таксама як форма абмежаваньня тых цялесных сьфер, якія з’яўляюцца пастаяннай крыніцай граху.

Прыкладамі такой формы цялеснага посту можа быць абмежаваньне ў наведваньні пэўных месцаў (не хадзіць туды, дзе пастаянна ўпадаеш у грэх), абмежаваньне нястрыманасьці зроку (не глядзець тое, што пастаянна было прычынай граху), або стрыманасьць у празмернай гаварлівасьці. У дадзеным выпадку варта памятаць, што сэнс посту ў тым, каб дапамагчы чалавеку апанаваць самога сябе, кіравацца ўласнай воляй, а ня быць рабом сьхільнасцей, залежнасьцей, звычак, людзей, месцаў, прадметаў і г.д.

Пост, як і іншыя царкоўныя ўстанаўленьні, асабліва ў нашы дні, знаходзіцца ў небяспецы страціць свой сэнс або стаць бескарысным! І, на жаль, гэта здараецца і сярод многіх з тых хрысьціян, якія дбайна захоўваюць і дакладна выконваюць устанаўленьні Царквы

Задачы манаха і міраніна — розныя. Манах — у першую чаргу малітоўнік (за сябе, за сьвет), міранін жа працуе ў Божым сьвеце дзеля таго, каб сьвет гэты прыйшоў да Бога, выправіўся, стаў лепшым.

Натуральна, што манаскі статут гэтых сьвецкіх клопатаў і пытаньняў не чапае, гэта сьфера не яго інтарэсаў.

Такім чынам і атрымліваецца, што ў статуце для нас актуальныя менавіта харчовыя забароны. А пра іншыя бакі посту і пра тыя подзвігі, якія міранін павінен у дні посту распачаць, ён павінен даведвацца самастойна з царкоўнага жыцьця, з парад прыходскага сьвятара , з чытаньня духоўнай літаратуры, з пропаведзяў.

Пост – гэта той духоўны час, у які ня трэба распальваць плоць і распачынаць розныя весяльлі. Паводле традыцыі ў пост трэба як мага меньш гасьцаваць. У пост жадана абмежаваць прагляд тэлевізійных праграм і перадач, асабліва забаўляльных. Можна глядзець пазнавальныя, навукова-папулярныя праграмы, навіны – яны не маюць асаблівага ўздзеяньня на плоцкія пачуцьці .

Падчас посту, наколькі гэта магчыма, трэба устрымацца ад інтымных адносін.

Бог стварыў чалавека вольным і чакае ад яго захаваньня гэтай свабоды. Вольнасць волі з’яўляецца абавязковай умовай разьвіцьця чалавека як асобы і ў выніку — здольнасьці да самасьвядомага і здаровага міжасабовага кантакту (з людзьмі і з Богам).

Такім чынам пост з’яўляецца сродкам кантролю і захаваньня свабоды волі, а таксама магчымасьцю дапамогі (як форма маленьня) іншым людзям.

Пост духоўны — гэта як бы такія формы змаганьня з залежнасьцямі волі, якія не зьвязаны напрамкі з целам.

Тут ўжо гаворка ідзе пра залежнасьць станаў чалавечай сьвядомасці ад нейкіх прадметаў ці крыніц інфармацыі (залежнасьць праз зрок і слых), а таксама залежнасьць ад эмоцый. Да гэтай формы посту будзе адносіцца і абмежаваньне ў вясельных мерапрыемствах, у працы на кампутары, праглядзе тэлевізара, слуханьні музыкі.

Духоўны пост тычыцца барацьбы з глыбока псіхалагічнымі формамі абмежаваньня вольнасці асобы: напрыклад, ганарлівасьці

( пыха ), эгаізма, абразлівасьці, гняўлівасьці, зайздрасьці і т.п.

Гэтая форма посту павінна развіваць хрысціянскую любоў да бліжняга, калі бліжні – гэта кожны чалавек без выключэньняў.

Пры гэтым самі добрыя адносіны павінны мець звышнатуральную матывацыю (накшталт імкнуцца ўбачыць у кожным чалавеку сына і дачку Бога, якіх Ён любіць, аддаў за іх жыцьцё і чакае іх вызваленьня з палону граху).

. З тэалагічнага пункту гледжаньня, дадзеная ахвяра посьцячай асобы пераходзіць з разраду справядлівасьці ў разрад ахвярнай любові, чым упадабняецца да Хрыстовай Ахвяры.

У справе посту таксама варта зьвярнуць увагу на тое, што хрысьціянін ніколі не мае права сам на сябе накладваць пост.

Рашэньне адносна формы посту вернікі павінны абмяркоўваць са сваімі духоўнікамі. Гэтае правіла выплывае з праблемы суб’ектыўнасьці чалавечага мысьленьня. Часта ў рэлігійна-эмацыянальным парыве чалавек можа налажыць на сябе такія пакуты, якія былі б прамым парушэньнем пятай запаведзі (“не забі”), грахом супраць жыцьця ці здароўя. Таму заўсёды належыць параіцца, ці сапраўды Ваш пакаянны намер добры і адэкватны.

. Пост закліканы дапамагчы нам наблізіцца да Бога, лепш зразумець свой унутраны духоўны сьвет, пераадолець у сабе ўсё кепскае і злое.

Вялікі пост закліканы падрыхтаваць нас да прыняцьця святла Хрыстова Уваскрэсеньня.

Вялікі пост вучаць нас дараваць адзін аднаму узаемные крыўды.

Апошняя нядзеля перад Вялікім постам вядомая, як даравальная нядзеля. У гэты дзень мы просім і адзін у аднаго прабачэньня, каб Гасподзь падчас посту прыняў наша пакаяньне, дараваў нашыя грахі.

Дараваць жа бліжняга запаведуе сам Хрыстос: “Калі вы будзеце дараваць людзям грахі іх, то даруе вам і Айцец ваш нябесны. А калі ня будзеце дараваць людзям грахі іх, то і Айцец ваш не даруе вам грахоў вашых” (МФ.6:14-15).

З гэтых слоў выцякае, што меру дараваньня нашых грахоў Богам мы ўстанаўліваем самі. Чым больш здольныя дараваць мы, тым больш магчымасьці мы даём Богу дараваць нас. Тут як бы выяўляецца наколькі мы шчырыя, калі молімся Айцу Нябеснаму: “

І даруй нам даўгі нашы, як і мы даруем даўжнікам нашым”. Дараваць нялёгка, але трэба.

На працягу ўсяго Вялікага посту – да серады перадвелікоднага тыдня – за кожнай службай ва ўсіх храмах чытаецца вялікапосная малітва прападобнага Яфрэма Сірына, святога падзвіжніка ІY стагоддзя . Гэтай пранікнёнай малітвай мы, дзякуючы Бога, прыносім свае надзеі і спадзяванні Яму, як Творцу жыцьця :

«Господи и Владыка жизни моей! Дух праздности, уныния, любаначалия и празднословия не даждь ми. Дух же целомудрия, смиренномудрия, терпения и любве даруй ми, рабу твоему. Ей, Господи Царю, даруй ми зрети моя прегрешения и не осуждати брата моего, яко благословен еси во веки веков. Аминь».

Аляксандр А. Сакалоўскі

2 Comments

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *