Ражджэственскае пасланне мiтрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі архіпастырам, пастырам, дыяканам, манахам і міранам Беларускай Праваслаўнай Царквы
Абвяшчаю вам радасць вялікую,
якая будзе ўсяму народу:
нарадзіўся вам сёння ў горадзе Давідавым Спасіцель,
Які ёсць Хрыстос Гасподзь
(Лк. 2: 10-11)
Праасвяшчэнныя архіпастыры,
высокашаноўныя прасвітары і дыяканы,
пачэсныя інакі і інакіні,
богалюбівая паства Беларускай Праваслаўнай Царквы!
Сардэчна віншую ўсіх вас з вялікім і радасным святам Ражджаства Хрыстовага.
У гэтую светлазарную ноч у свет прыйшоў Хрыстос Спасіцель, каб адкрыць людзям Бога. Святая Царква, абвяшчаючы свету гэтую Бажэственную тайну, пачынае святочную ўрачыстасць словамі: «Прыйдзіце, узрадуемся ў Госпадзе, тайну гэтую раскрываючы».
Вялікую тайну Богаўцялеснення прадказвалі прарокі, пра гэта прапаведавалі апосталы: Бог з’яўляецца ў плоці, каб даць людзям новае нараджэнне, а свету — абнаўленне. Выйшаўшы на проп...